Сделай Сам Свою Работу на 5

ОБЩЕГО СРЕДНЕГО ОБРАЗОВАНИЯ





Глава 3

НОРМЫ ОЦЕНКИ РЕЗУЛЬТАТОВ УЧЕБНОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ УЧАЩИХСЯ

ПО УЧЕБНЫМ ПРЕДМЕТАМ НА II, III СТУПЕНЯХ

ОБЩЕГО СРЕДНЕГО ОБРАЗОВАНИЯ

 

3.1. Ацэнка вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў

па вучэбным прадмеце "Беларуская мова"

 

Навучанне беларускай мове як вучэбнаму прадмету мае на мэце сфармiраваць у вучняў сiстэму ведаў пра мову i маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсiх вiдах маўленчай дзейнасцi (чытанне, слуханне, гаварэнне, пiсьмо); фармiраваць культуру вуснага i пiсьмовага маўлення.

Плануемыя вынiкi навучання ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаюцца вучэбнымi праграмамi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце "Беларуская мова".

У адпаведнасцi са зместам i аб'ёмам лiнгвiстычных i маўленчых ведаў, уменняў i навыкаў кантролю i ацэнцы належаць:

узровень засваення тэарэтычнага матэрыялу;

узровень сфармiраванасцi вучэбна-моўных i нарматыўных (арфаграфiчных, пунктуацыйных, граматычных) уменняў i навыкаў;

узровень сфармiраванасцi камунiкатыўных уменняў i навыкаў.

 

Ацэнка вуснага адказу

 

Вуснае апытанне з'яўляецца адным з метадаў кантролю вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў.



Вуснае звязнае выказванне паказвае ўзровень засваення вучнем агульных палажэнняў, правiлаў, азначэнняў i ўменне прымяняць атрыманыя веды на практыцы, а таксама ўменне школьнiкаў ствараць звязнае, лагiчна паслядоўнае паведамленне на пэўную тэму.

Пры ацэнцы адказу вучня ўлiчваюцца:

1) ступень усвядомленасцi вывучанага;

2) пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамi,

3) паўната;

4) фактычная дакладнасць адказу;

5) лагiчнасць i дакладнасць маўлення;

6) правiльнасць маўлення.


 

 

Крытэрыi i паказчыкi ацэнкi вуснага адказу

 

Бал Усвядомленасць Пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамi Паўната Фактычная дакладнасць Лагiчнасць i дакладнасць маўлення Правiльнасць маўлення
Узнаўляе матэрыял неўсвядомлена Прыклады прывесцi не можа Фрагментарна ўзнаўляе нязначную частку матэрыялу Пры ўзнаўленнi матэрыялу робiць памылкi ў фармулёўках азначэнняў i правiлаў, якiя скажаюць ix сэнс Выкладае хаатычна, бязладна У маўленнi вялiкая колькасць памылак
Не можа абгрунтаваць свае меркаваннi Прыклады прывесцi не можа Узнаўляе нязначную частку матэрыялу Пры ўзнаўленнi матэрыялу робiць памылкi ў фармулёўках азначэнняў i правiлаў Выкладае непаслядоўна Робiць шматлiкiя маўленчыя памылкi, якiя не можа выправiць пры ўказаннi на ix
Не можа доказна абгрунтаваць свае меркаваннi Адчувае цяжкасцi ў прывядзеннi прыкладаў Узнаўляе матэрыял часткова Пры ўзнаўленнi матэрыялу дапускае ў азначэннях паняццяў i фармулёўцы правiлаў недакладнасцi, якiя не можа выправiць пры ўказаннi на ix Выкладае непаслядоўна Робiць нязначную колькасць маўленчых памылак, якiя не можа выправiць пры ўказаннi на ix
Паказвае разуменне асноўных палажэнняў, без глыбокага i доказнага ix абгрунтавання Адчувае цяжкасцi ў прывядзеннi большай часткi прыкладаў Узнаўляе матэрыял у няпоўным аб'ёме Пры ўзнаўленнi матэрыялу дапускае ў азначэннях паняццяў i фармулёўцы правiлаў недакладнасцi, якiя не можа выправiць пры ўказаннi на ix Выкладае з парушэннямi паслядоўнасцi Робiць маўленчыя памылкi, якiя выпраўляе з дапамогай настаўнiка
Паказвае разуменне асноўных палажэнняў, але недастаткова абгрунтоўвае свае меркаваннi Тэарэтычныя звесткi падмацоўвае прыкладамi з падручнiка без абгрунтавання Узнаўляе асноўныя палажэннi Пры ўзнаўленнi матэрыялу дапускае ў азначэннях паняццяў i фармулёўцы правiлаў недакладнасцi, большую частку якiх не можа выправiць пры ўказаннi на ix Выкладае з пэўнай дакладнасцю, але з недахопамi ў паслядоўнасцi Робiць маўленчыя памылкi, якiя выпраўляе самастойна або з дапамогай пытанняў настаўнiка
Ведае i разумее большую частку матэрыялу Тэарэтычныя звесткi падмацоўвае прыкладамi з падручнiка Узнаўляе большую частку матэрыялу Пры выкладаннi матэрыялу дае азначэннi i фармулюе правiлы, але дапускае недакладнасцi, якiя выпраўляе з дапамогай настаўнiка Выкладае ў асноўным у адпаведнасцi з патрабаваннямi лагiчнасцi i дакладнасцi Дапускае асобныя маўленчыя памылкi
Ведае i разумее матэрыял, можа абгрунтаваць свае меркаваннi Тэарэтычныя звесткi падмацоўвае прыкладамi з падручнiка Узнаўляе матэрыял у цэлым Выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляючы азначэннi i правiлы, дапускае неiстотныя памылкi зместавага характару, якiя выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўнiка Выкладае ў цэлым ў адпаведнасцi з патрабаваннямi лагiчнасцi i дакладнасцi Дапускае асобныя маўленчыя недахопы
Паказвае поўнае разуменне вучэбнага матэрыялу, уменне аргументавана яго выкладаць Тэарэтычныя звесткi iлюструе прыкладамi з падручнiка i адзiнкавымi, якiя падабраны самастойна Узнаўляе матэрыял поўнасцю Выкладае тэарэтычны матэрыял з неiстотнымi, самастойна выпраўленымi памылкамi зместавага характару, дакладна ўзнаўляе азначэннi i правiлы Выкладае з дастатковай лагiчнасцю i дакладнасцю Дапускае адзiнакавыя маўленчыя недахопы
Паказвае высокую ступень усведамлення вучэбнага матэрыялу, уменне аргументавана яго выкладаць Тэарэтычныя звесткi iлюструе прыкладамi не толькi з падручнiка, але i самастойна падабранымi Поўнасцю ўзнаўляе матэрыял Правiльна выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляе азначэннi i правiлы Выкладае ў адпаведнасцi з патрабаваннямi лагiчнасцi i дакладнасцi Дапускае адзiнкавыя i нязначныя маўленчыя недахопы
Выкладае свабодна, з высокай ступенню ўсведамлення i аргументаванасцi; робiць самастойныя вывады i абагульненнi Тэарэтычныя звесткi iлюструе прыкладамi не толькi з падручнiка, але i самастойна падабранымi Поўнасцю ўзнаўляе матэрыял Правiльна выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляе азначэннi i правiлы Выкладае ў поўным аб'ёме ў адпаведнасцi з патрабаваннямi лагiчнасцi i дакладнасцi Маўленчых недахопаў не дапускае

 





Ацэнка ступенi сфармiраванасцi вучэбна-моўных

уменняў i навыкаў

 

Сфармiраванасць вучэбна-моўных уменняў i навыкаў правяраецца з дапамогай практычных заданняў на аснове моўнай тэорыi.

 

Крытэрыi i паказчыкi ацэнкi ступенi сфармiраванасцi

вучэбна-моўных уменняў i навыкаў

 

Бал Паказчыкi ацэнкi ступенi сфармiраванасцi вучэбна-моўных уменняў i навыкаў
Распазнае прад'яўленыя ў гатовым выглядзе моўныя з'явы
Распазнае вывучаныя моўныя з'явы сярод iншых; неўсвядомлена выконвае самыя простыя заданнi
Распазнае вывучаныя моўныя з'явы, паказвае ix асобныя прыметы; выконвае самыя простыя заданнi
Распазнае вывучаныя моўныя з'явы па асобных прыметах; выконвае нескладаныя заданнi па узоры
Усвядомлена адрознiвае вывучаныя моўныя з'явы на аснове сукупнасцi ix прымет; выконвае заданнi па ўзоры
Усвядомлена адрознiвае вывучаныя моўныя з'явы на аснове параўнання i супастаўлення з iншымi з'явамi; свабодна выконвае заданнi па ўзоры
Аналiзуе i сiстэматызуе моўны матэрыял; выконвае заданнi па аналогii
Свабодна аналiзуе i сiстэматызуе моўны матэрыял з улiкам прычынна- вынiковых сувязей памiж з'явамi; выконвае заданнi аналiтыка-сiнтэтыч- нага характару
Выконвае дзеяннi з моўным матэрыялам на аснове абагульнення i сiстэ- матызацыi; выконвае заданнi на трансфармацыю моўнага матэрыялу
Бездакорна выконвае дзеяннi са складаным моўным матэрыялам, дэманст- руючы высокi ўзровень ведаў, уменняў, навыкаў

 

Ацэнка арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiсьменнасцi вучняў

 

Для праверкi арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiсьменнасцi вучняў выкарыстоўваюцца дыктант (слоўнiкавы, тэкставы) i тэставыя заданнi. З ix дапамогай правяраюцца:

па арфаграфii:

уменне правiльна пiсаць словы на вывучаныя правiлы;

па пунктуацыi:

уменне ставiць знакi прыпынку ў адпаведнасцi з вывучанымi правiламi.

З мэтай праверкi арфаграфiчнай пiсьменнасцi праводзяцца слоўнiкавыя дыктанты. Аб'ём слоўнiкавага дыктанта павiнен адпавядаць патрабаванням Iнструкцыi аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь.

 

Крытэрыi ацэнкi кантрольнага слоўнiкавага дыктанта

 

Бал Колькасць памылак
7 i больш
1 памылка або 3 выпраўленнi на месцы арфаграмы
0 памылак або 1 - 2 выпраўленнi на месцы арфаграмы
0 памылак, 1 - 2 выпраўленнi не на месцы арфаграмы
0 памылак, без выпраўленняў

 

У кантрольных тэкставых дыктантах тэксты павiнны быць даступныя па змесце для вучняў пэўнага класа i адпавядаць нормам сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы.

Аб'ём тэксту кантрольнага дыктанта павiнен адпавядаць патрабаванням Iнструкцыi аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь.

Да канца першай чвэрцi, а ў V класе на працягу I паўгоддзя, захоўваецца аб'ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.

Пры наяўнасцi дадатковых моўных i маўленчых заданняў аб'ём дыктанта будзе адпавядаць першай лiчбе ў таблiцы для пэўнага класа.

Пры падлiку колькасцi слоў у тэксце бяруцца пад увагу загаловак, усе самастойныя i службовыя часцiны мовы, выклiчнiкi.

Перад правядзеннем дыктанта на дошцы запiсваюцца словы, незразумелыя вучням, а таксама тыя, з напiсаннем якiх вучнi яшчэ не знаёмiлiся.

Для кантрольнага дыктанта падбiраюцца тэксты, у якiх вывучаныя арфаграмы i пунктаграмы пададзены не менш чым 2 - 3 разы. Узровень насычанасцi тэкстаў павiнен быць прыкладна такiм: V клас - не больш за 5 слоў; VI - VII - не больш за 7; VIII - IX - не больш за 10; X - XI класы - не больш за 12 слоў.

У тэксты кантрольных дыктантаў уключаюцца словы толькi на тыя арфаграфiчныя i пунктуацыйныя правiлы, якiя замацоўвалiся на папярэднiх уроках.

Кантрольныя дыктанты рэкамендуецца праводзiць пасля вывучэння найбольш значных тэм, найважнейшых i цяжкiх для засваення арфаграфiчных правiлаў, у канцы чвэрцi i навучальнага года.

Ацэньваючы работы, неабходна зыходзiць з таго, што можна прад'яўляць патрабаваннi толькi да тых ведаў, якiя павiнны быць засвоены вучнямi. Таму ў час праверкi пiсьмовых работ усе арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi, дапушчаныя школьнiкамi, выпраўляюцца, аднак пры ацэнцы ўлiчваюцца не ўсе.

Не ўлiчваюцца пры ацэнцы i не выносяцца на палi наступныя памылкi:

1) на правiлы, не прадугледжаныя школьнай праграмай для пэўнага класа;

2) на яшчэ не вывучаныя правiлы;

3) у слоўнiкавых словах, праца над якiмi яшчэ не праводзiлася;

4) апiскi, якiя скажаюць графiчны выгляд слова (пульба, мямля замест бульба, зямля);

5) асобныя няправiльныя напiсаннi, што з'явiлiся ў вучняў пад уплывам графiкi iншай мовы (i - и);

6) незахаванне аўтарскiх знакаў прыпынку.

Нягрубыя памылкi лiчацца за паўпамылкi.

Пры выстаўленнi бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня.

Памылкi, якiя паўтараюцца (колькi б iх нi было), лiчацца за адну.

Першыя тры аднатыпныя памылкi лiчацца за адну, кожная наступная падобная памылка залiчваецца як самастойная.

Калi ў адным слоўнiкавым слове дапушчаны 2 i больш памылкi, то ўсе яны лiчацца за адну.

Два выпраўленнi на месцы арфаграм цi пунктаграм неабходна лiчыць за адну памылку.

Пры наяўнасцi ў рабоце 5 - 7 выпраўленняў не на месцы арфаграм (пунктаграм) адзнака знiжаецца на 1 бал. Пры наяўнасцi больш за 7 выпраўленняў - на 2 балы.

 

Крытэрыi ацэнкi тэкставага дыктанта

 

Бал Колькасць памылак
Больш, як на 2 балы
10/0, 9/1, 9/0, 8/2, 8/1, 7/2, 6/4, 6/3, 5/5, 5/4, 4/6, 4/5, 3/7, 3/6, 2/8, 2/7, 1/9, 1/8, 0/10, 0/9
8/0, 7/1, 7/0, 6/2, 6/1, 6/0, 5/3, 5/2, 4/4, 4/3, 3/5, 3/4, 2/6, 2/5, 1/7, 1/6, 0/8, 0/7
5/0, 5/1, 4/2, 3/3, 2/4, 1/5, 0/6
4/0, 4/1, 3/2, 2/3, 1/4, 0/5
3/0, 3/1, 2/2, 1/3, 0/4
2/1, 2/0, 1/2, 1/1, 0/3, 0/2 або 4 выпраўленнi на месцы арфаграм (пунктаграм)
1/0, 0/1 або 3 выпраўленнi на месцы арфаграм (пунктаграм)
1 нягрубая арфаграфiчная памылка, або 1 нягрубая пунктуацыйная памылка, або 1 - 2 выпраўленнi на месцы арфаграм (пунктаграм)
0/0, дапускаецца 1 - 2 выпраўленнi не на месцы арфаграм (пунктаграм)

 

Пералiк нягрубых, аднатыпных i iншых памылак прыведзены ў дадатку.

У комплекснай кантрольнай рабоце, якая складаецца з дыктанта i дадатковых заданняў (фанетычных, лексiчных, граматычных i iнш.), выстаўляюцца дзве адзнакi - за кожны вiд працы. Абедзве адзнакi выстаўляюцца па беларускай мове ў адну графу журнала: 8/7, 5/4, 3/3.

 

Крытэрыi ацэнкi дадатковага задання

 

Бал Ступень выканання заданняў
1 - 2 Выканана менш за 1/4 заданняў
3 - 4 Выканана не менш за 1/4 заданняў
5 - 6 Выканана не менш за 1/2 заданняў (з улiкам пэўных недахопаў у афармленнi i фармулёўках)
7 - 8 Выканана не менш за 3/4 заданняў (з улiкам пэўных недахопаў у афармленнi i фармулёўках)
Выкананы ўсе заданнi, пры гэтым дапускаюцца нязначныя недахопы ў фармулёўках або афармленнi работы
Выкананы ўсе заданнi

 

Арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi, дапушчаныя пры выкананнi дадатковых заданняў, уключаюцца ў лiк памылак дыктанта.

Калi праводзiцца кантрольны дыктант з дадатковымi заданнямi, аб'ём тэксту дыктанта памяншаецца на 20 слоў.

Калi дадатковае заданне мае творчы характар, то яно ацэньваецца ў адпаведнасцi з крытэрыямi ацэнкi творчых работ.

 

Ацэнка камунiкатыўных уменняў i навыкаў вучняў

 

На гэтым узроўнi ацэньваюцца ўменнi правiльна i паслядоўна выкладаць думкi ў адпаведнасцi з тэмай i задумай, узровень маўленчай падрыхтоўкi вучняў, г. зн. уменнi карыстацца моўнымi сродкамi ў адпаведнасцi са стылем i жанрам, тэмай i задачамi выказвання. Для ацэнкi камунiкатыўных уменняў i навыкаў выкарыстоўваюцца розныя вiды творчых работ, у першую чаргу пераказы, пераклады i сачыненнi.

У якасцi навучальных выкарыстоўваюцца падрабязныя, сцiслыя, выбарачныя пераказы, пераказы з дадатковымi заданнямi. У якасцi кантрольных - падрабязныя пераказы.

Аб'ём тэксту кантрольнага пераказу павiнен адпавядаць патрабаванням Iнструкцыi аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь.

У I паўгоддзi ў V класе агульнаадукацыйных устаноў з рускай i iншымi мовамi навучання праводзяцца толькi навучальныя пераказы, якiя ацэньваюцца па нормах для IV класа.

Пераказы, пераклады i сачыненнi ацэньваюцца дзвюма адзнакамi: першай ацэньваюцца змест i маўленчае афармленне, другой - арфаграфiчныя, пунктуацыйныя i граматычныя памылкi:

 

З - М

---------

I - V - Г

 

Змест ацэньваецца па наступных крытэрыях:

адпаведнасцi работы тэме i асноўнай думцы;

паўнаце i глыбiнi раскрыцця тэмы;

правiльнасцi выкладу фактычнага матэрыялу;

звязнасцi, лагiчнасцi, паслядоўнасцi выкладу.

Пры ацэнцы маўленчага афармлення творчых работ улiчваюцца:

разнастайнасць слоўнiка i граматычнага ладу маўлення вучняў;

стылявое адзiнства i выразнасць маўлення, наяўнасць (адсутнасць) маўленчых недахопаў.

Пiсьменнасць ацэньваецца паводле колькасцi дапушчаных арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак.

Наяўнасць арыгiнальнай задумы i яе добрая рэалiзацыя дазваляюць павысiць першую адзнаку за сачыненне на 1 бал.

 

Крытэрыi i паказчыкi ацэнкi творчых работ вучняў

 

Бал Змест Маўленчае афармленне Пiсьменнасць
1. Работа не адпавядае тэме, або тэма не раскрыта. 2. Парушаны сэнсавая сувязь сказаў i паслядоўнасць у развiццi асноўнай думкi. 3. Дапускаецца больш за 8 недахопаў у змесце 1. Работа характарызуецца беднасцю слоўнiкавага запасу, кароткiмi аднатыпнымi канструкцыямi. 2. Дапускаецца больш за 8 маўленчых недахопаў: парушэнняў дакладнасцi словаўжывання, логiкi выкладу матэрыялу, стылявога адзiнства Больш, як на 2 балы
1. Работа не адпавядае тэме. 2. Сэнсавая сувязь сказаў i паслядоўнасць у развiццi асноўнай думкi часта парушаюцца. 3. Дапускаецца не больш за 8 недахопаў у змесце 1. Работа характарызуецца беднасцю слоўнiкавага запасу, аднатыпнасцю канструкцый. 2. Дапускаецца не больш за 8 маўленчых недахопаў, у тым лiку парушэнняў дакладнасцi словаўжывання, логiкi выкладу матэрыялу, стылявога адзiнства Ад 7/2 да 10/1 i 10 граматычных памылак
1. Работа часткова раскрывае тэму i асноўную думку. 2. Сэнсавая сувязь сказаў i паслядоўнасць у развiццi асноўнай думкi ў некаторых выпадках парушаюцца. 3. Дапускаецца не больш за 7 недахопаў у змесце 1. Работа вызначаецца беднасцю слоўнiкавага запасу, аднатыпнасцю канструкцый. 2. Дапускаецца не больш за 7 маўленчых недахопаў, у тым лiку парушэнняў дакладнасцi словаўжывання, логiкi выкладу матэрыялу, стылявога адзiнства 0/8, 1/7, 2/6, 3/5, 4/4, 5/3, 6/2, 7/1 i 7 граматычных памылак
1. Работа часткова раскрывае тэму i асноўную думку, ёсць адхiленнi ад тэмы. 2. Сэнсавая сувязь сказаў i паслядоўнасць у развiццi асноўнай думкi ў адзiнкавых выпадках парушаюцца. 3. Дапускаецца не больш за 6 недахопаў у змесце 1. Работа вызначаецца пэўнай беднасцю слоўнiкавага запасу i аднатыпнасцю сiнтаксiчных канструкцый. 2. Дапускаецца не больш за 6 маўленчых недахопаў, у тым лiку парушэнняў дакладнасцi словаўжывання, логiкi выкладу матэрыялу, стылявога адзiнства 0/7, 1/6, 2/5, 3/4, 4/3, 5/2, 6/0, 6/1 i 6 граматычных памылак
1. Работа ў цэлым раскрывае тэму i асноўную думку, ёсць адхiленнi ад тэмы. 2. Вытрымлiваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортваннi асноўнай думкi, сэнсавая сувязь сказаў i паслядоўнасць у развiццi асноўнай думкi ў цэлым захоўваюцца. 3. Дапускаецца не больш за 5 недахопаў у змесце 1. У рабоце ёсць адзiнкавыя выпадкi выкарыстання выяўленчых сродкаў мовы. 2. Дапускаецца не больш за 5 маўленчых недахопаў, у тым лiку парушэнняў дакладнасцi словаўжывання, логiкi выкладу матэрыялу, стылявога адзiнства 0/6, 1/5, 3/3, 4/2, 5/0, 5/1 i 5 граматычных памылак
1. Работа ў цэлым раскрывае тэму i асноўную думку, ёсць адхiленнi ад тэмы. 2. Захоўваецца паслядоўнасць у развiццi асноўнай думкi, вытрымлiваюцца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортваннi асноўнай думкi, сэнсавая сувязь сказаў. 3. Дапускаецца не больш за 4 недахопы ў змесце 1. Работа ў цэлым вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю. 2. Дапускаецца не больш за 4 маўленчыя недахопы, у тым лiку парушэннi логiкi выкладу матэрыялу i стылявога адзiнства 0/5, 1/4, 2/3, 3/2, 4/0, 4/1, 4/2 i 4 граматычныя памылкi
1. Работа раскрывае тэму i асноўную думку. 2. Захоўваецца паслядоўнасць у развццi асноўнай думкi, вытрымлiваюцца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортваннi асноўнай думкi, сэнсавая сувязь сказаў. 3. Дапускаецца не больш за 3 недахопы ў змесце 1. Работа вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю. 2. Дапускаецца не больш за 3 маўленчыя недахопы, у тым лiку парушэннi логiкi выкладу матэрыялу або стылявога адзiнства тэксту 0/4, 1/3, 2/1, 2/2, 3/0, 3/1 i 3 граматычныя памылкi
1. Работа раскрывае тэму i асноўную думку. 2. Захоўваецца паслядоўнасць у развiццi асноўнай думкi, вытрымлiваюцца сэнсавая цэласнасць у разгортваннi асноўнай думкi, сэнсавая сувязь сказаў. 3. Дапускаецца не больш за 2 недахопы ў змесце 1. Работа характарызуецца багаццем слоўнiка, разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, агульнай лагiчнасцю, выразнасцю; стыль работы ў цэлым характарызуецца адзiнствам выкарыстання моўных сродкаў. 2. Дапускаецца не больш за 2 маўленчыя недахопы - парушэннi логiкi выкладу матэрыялу або стылявога адзiнства тэксту 2/0, 1/1, 1/2, 0/2, 0/3 i 2 граматычныя памылкi або 3 выпраўленнi на месцы арфаграм (пунктаграм)
1. Работа цалкам раскрывае тэму i асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзiнства). 2. Захоўваецца паслядоўнасць у развiццi асноўнай думкi, вытрымлiваюцца сэнсавая цэласнасць у разгортваннi асноўнай думкi, сэнсавая сувязь сказаў. 3. Дапускаецца не больш за 1 недахоп у змесце 1. Работа характарызуецца багаццем слоўнiка i разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, лагiчнасцю, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю, вызначаецца адзiнствам выкарыстання моўных сродкаў. 2. Дапускаецца не больш за 1 маўленчы недахоп 1/0, 0/1 i 1 граматычная памылка або 1 - 2 выпраўленнi на месцы арфаграм (пунктаграм)
1. Работа поўнасцю раскрывае тэму i асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзiнства). 2. Захоўваецца паслядоўнасць у развiццi асноўнай думкi, вытрымлiваюцца сэнсавая цэласнасць у разгортваннi асноўнай думкi, сэнсавая сувязь сказаў. 3. Недахопаў у змесце не дапускаецца 1. Работа характарызуецца багаццем слоўнiка i разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю, лагiчнасцю, дарэчнасцю, выразнасцю. 2. Маўленчыя недахопы адсутнiчаюць 0/0, 1/0 (нягрубая), 0/1 (нягрубая), 1 - 2 выпраўленнi не на месцы арфаграм (пунктаграм)

 

Ацэнка тэстаў

 

Эфектыўным спосабам праверкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi школьнiкаў з'яўляюцца тэставыя заданнi, на выкананне якiх патрабуецца мiнiмальная колькасць часу.

Тэсты можна выкарыстоўваць у якасцi навучальных i кантрольных. З ix дапамогай настаўнiк зможа праверыць, а вучнi замацаваць вучэбны матэрыял па ўсiх тэмах i раздзелах курса беларускай мовы. Колькасць заданняў па розных тэмах можа быць неаднолькавая (ад 5 i больш). Тэст за ўзровень агульнай базавай адукацыi ўключае ад 10 да 30 заданняў, за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi - да 40 (у залежнасцi ад мэт i задач праверкi).

 

Крытэрыi ацэнкi тэставых работ

 

Бал Ступень выканання заданняў
Менш, як на 2 балы
Выканана не менш за 20% прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 30% прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 40% прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 50% прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 60% прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 70% прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 80% прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 90% прапанаваных заданняў
Выкананы ўсе прапанаваныя заданнi

 

Класiфiкацыя памылак

 

Тэкставыя (зместавыя) памылкi

 

Памылкi, якiя прыводзяць да парушэння асноўных прымет тексту, у лiнгваметодыцы называюць тэкставымi. Да тыповых тэкставых памылак адносяцца:

1) падмена тэмы, асноўнай думкi i аўтарскай пазiцыi тэксту-арыгiнала пры напiсаннi пераказу;

2) неапраўданае скарачэнне або павелiчэнне падтэм пры пераказе тэксту-арыгiнала;

3) непаўната раскрыцця асноўных падтэм, якiя аб'ядноўваюць змест тэксту;

4) адсутнасць аргументаў для доказу выказаных у сачыненнi думак;

5) няўменне выкарыстоўваць веды, уласныя назiраннi, лiтаратурныя крынiцы, жыццёвы вопыт для абгрунтавання ўласнай пазiцыi ў сачыненнi;

6) неадпаведнасць зместу сачынення заяўленай у загалоўку тэме;

7) скажэнне фактаў, падзей, iмён, назваў, дат;

8) парушэнне паслядоўнасцi развiцця думкi ў тэксце;

9) парушэнне прычынна-вынiковых, часавых сувязей памiж сказамi;

10) парушэнне сэнсавай цэласнасцi тэксту;

11) парушэнне лагiчнай сувязi памiж сказамi ў межах адной сэнсавай часткi;

12) пропуск сказаў, неабходных для лагiчнага развiцця думкi;

13) неабгрунтаваны падзел тэксту на абзацы;

14) парушэнне суразмернасцi частак тэксту (уступ, асноўная частка, заключэнне).

Тэкставыя памылкi ў школьнай практыцы традыцыйна абазначаюцца лiтарай З (змест).

 

Маўленчыя памылкi

 

Маўленчыя памылкi - гэта парушэннi патрабаванняў камунiкатыўных якасцей маўлення (дакладнасцi, лагiчнасцi, чысцiнi, дарэчнасцi, выразнасцi i багацця).

Да маўленчых памылак адносяцца наступныя:

1) ужыванне слова цi ўстойлiвага выразу з неўласцiвым яму значэннем: Чарнавус валодае добрымi адносiнамi з супрацоўнiкамi iнстытута (правiльна: мае адносiны). Уверсе нешта звiнела, як быццам нехта гуляў на дудачцы (правiльна: iграў на дудачцы);

2) парушэнне лексiчнай спалучальнасцi: На паляўнiчага накiнуўся пажылы мядзведзь (правiльна: стары). Васiль адчуваў сябе адзiночным чалавекам (правiльна: адзiнокiм);

3) выкарыстанне русiзмаў: Народ мог узнаць пра падзеi, якiя былi ў далекiм прошлым. Вумныя i добрыя людзi;

4) неадрозненне адценняў значэння сiнонiмаў цi блiзкiх па значэннi слоў: Ён шырока расчынiў вочы (правiльна: расплюшчыў). Варыць чай (малако) (правiльна: гатаваць чай, парыць малако);

5) неадрозненне паронiмаў (аднакаранёвых слоў з розным значэннем): Абагулiць матэрыял (правiльна: абагульнiць); каменная дорога (правiльна: камянiстая);

6) ужыванне лiшняга слова (плеаназм): Народныя песнi спявалi маладыя маладзiцы (правiльна: спявалi маладзiцы);

7) ужыванне адзiн каля аднаго (або блiзка) аднакаранёвых слоў (таўталогiя): Шмат твораў стварыў Янка Купала для дзяцей;

8) паўтарэнне аднаго i таго ж слова побач: Ён прыехаў з Парыжа. Як толькi ён адчынiў дзверы, людзi кiнулiся да яго;

9) ужыванне слова або выразу iншай стылявой афарбоўкi: Важна разгульвае па мястэчку ўраднiк. Школьнiкi рынулiся ўручаць букеты кветак любiмым настаўнiкам;

10) неапраўданае ўжыванне прастамоўных i дыялектных слоў i выразаў: Высокi ўраджай кiяхоў на палях краiны вывеў гаспадарку на першае месца ў раёне (замест кукурузы);

11) неразмежаванне лексiкi розных гiстарычных эпох: Абдумваючы адказ на пытанне, вучань нахмурыў чало (замест лоб); Лабановiч ведаў, што знойдзе пiсара ў рэстаране (замест карчме);

12) недакладнае ўжыванне асабовых i ўказальных займеннiкаў: Мацi прапанавала сыну налiць сабе чаю (мацi цi сыну?). Настаўнiк параiў вучню прачытаць яго даклад (настаўнiка цi вучня?);

13) беднасць i аднастайнасць сiнтаксiчных канструкцый:

Мы жылi ў палатцы. Палатка стаяла на беразе. Ён быў абрывiсты. На беразе раслi сосны. Яны былi стромкiя;

14) неабгрунтаванае выкарыстанне сродкаў сувязi (злучнiкаў, злучальных слоў, пабочных слоў, лексiчных паўтораў) памiж сказамi i сэнсавымi часткамi.

 

Граматычныя памылкi

 

 

КонсультантПлюс: примечание.

В связи с невозможностью по техническим причинам отображения жирного шрифта текст, выделенный в оригинале жирным шрифтом, заключен в квадратные скобки "[...]".

 

Граматычныя - гэта памылкi, дапушчаныя пры ўтварэннi слоў розных часцiн мовы i iх формаў, пабудове словазлучэнняў i сказаў, г.зн. парушэнне словаўтваральнай, марфалагiчнай або сiнтаксiчнай нормаў.

Да тыповых граматычных памылак адносяцца:

I. Памылкi ў структуры слова

1. Пры ўтварэннi слова: стварацель (правiльна: стваральнiк), Толiн (правiльна: Толеў), ластаўкаў (правiльна: ластаўчын), кароўскае (правiльна: каровiна).

2. Пры ўтварэннi формы:

а) назоўнiка: дзвер (правiльна: дзверы), праменнi (правiльна: праменне), медаллю (правiльна: медалём), на жалюзях (правiльна: на жалюзi), кусты ажыннiка (правiльна: ажыннiку), пры доктары (правiльна: пры доктару), кошык яблык (правiльна: яблыкаў);

б) прыметнiка: малодшы на пяць гадоў (правiльна: маладзейшы), самы большы будынак (правiльна: самы вялiкi), бачу братава сына (правiльна: братавага); сястра вышэй за мяне (правiльна: вышэйшая);

в) лiчэбнiка: дзвюмя камандамi (правiльна: дзвюма), стамi вучнямi (правiльна: ста), паўтарамi кiламетрамi (правiльна: паўтара);

г) займеннiка: самаго сябе (правiльна: самога), сваяго народа (правiльна: свайго); сваi пытаннi (правiльна: свае);

д) дзеяслова, дзеепрыметнiка, дзеепрыслоўя: iдзець (правiльна: iдзе), говора (правiльна: гаворыць), змяркаць (правiльна: змяркацца), ён было пайшоў (правiльна: быў пайшоў); рассмяяўшаяся дзiця (правiльна: дзiця, якое рассмяялася; рассмяянае); сядзеў, чытая кнiгу (правiльна: чытаючы);

е) прыслоўя: свяцiў ярчэе (правiльна: свяцiў ярчэй), паступiў сама наймудрэй (правiльна: сама мудра).

II. Памылкi ў структуры словазлучэння

1. Памылкi ў дапасаваннi: тры высокiх будынкi (правiльна: высокiя), два любiмых творы (правiльна: любiмыя), даручыць заданне самiх дзецям (правiльна: самiм).

2. Памылкi ў кiраваннi: дзякаваць настаўнiка (правiльна: настаўнiку), звярнуцца па адрасе (правiльна: на адрас), хварэць грыпам (правiльна: хварэць на грып), пайсцi за хлебам (правiльна: па хлеб), загадчык бiблiятэкай (правiльна: бiблiятэкi), заклапочанасць над пытаннямi (правiльна: заклапочанасць пытаннямi), тры пятыя гектары (правiльна: гектара).

III. Памылкi ў структуры сказа

1. Парушэнне межаў сказа: Нам радасна бачыць. Як прыгажэе родны Мiнск.

2. Парушэнне сувязi памiж дзейнiкам i выказнiкам: Вакол вогнiшча сядзелi i размаўлялi група аднакласнiкаў (правiльна: сядзела i размаўляла). Большасць кнiг прачытаны Андрэем (правiльна: прачытана).

3. Парушэнне суаднесенасцi трывання i часу дзеяслоўных формаў: Калi пачалася вайна, яго мабiлiзоўваюць у армiю. Ён накiроўваецца ў Санкт-Пецярбург i з лёгкасцю паступiў у iнстытут.

4. Памылкi ў пабудове сказаў з дзеепрыслоўнымi зваротамi: Едучы ў цягнiку, у мяне прапалi рэчы. Радуючы Максiма, на вулiцы стала марозна i сонечна. Падыходзячы да школы, мы зайшлi ў клас.

5. Памылкi ў пабудове сказаў з дзеепрыметнымi зваротамi: Каля дарогi ляжалi паваленыя дрэвы бурай (правiльна: паваленыя бурай дрэвы або дрэвы, паваленыя бурай). Пякло нахiленае сонца на захад (правiльна: нахiленае на захад сонца або сонца, нахiленае на захад).

6. Памылкi ў пабудове сказаў з аднароднымi членамi: На пасяджэннi савета класа гаварылi пра збор макулатуры, металалому i аб дапамозе шэфам.

7. Памылкi ў пабудове складаных сказаў: У вобразе дзядзькi Антося аўтар паказвае загубленую маладосць, i ва ўсiм гэтым трэба вiнiць самадзяржаўе.

8. Памылкi пры складаннi сказаў з ускоснай мовай: Ужо неяк пад восень сказала Аленка Сцёпку, што я хачу працягваць вучобу (правiльна: што хоча працягваць вучобу).

9. Пропуск слоў у сказе: Вася хуценька паабедаў i пабег у валейбол (замест гуляць у валейбол).

10. Няўдалы парадак слоў у сказе: Ён выйшаў з ужо кепскiм настроем.

11. Дублiраванне дзейнiка: Мацi, яна заўседы намагалася дапамагчы мне.

Граматычныя памылкi, дапушчаныя ў напiсаннi формаў слоў у дыктантах, пры падлiку далучаюцца да арфаграфiчных. Пры гэтым за адну памылку, напрыклад, лiчыцца напiсанне канчатка [-а] ў родным склоне адзiночнага лiку назоўнiкаў воск, жвiр, лёд. Але калi дапушчаны памылкi ў выразах тыпу лiсце дуба - шафа з дубу, падысцi да перахода - не было пераходу праз вулiцу, другога лiстапада - у час лiстападу дрэвы стаяць аголеныя i падобных, кожную такую памылку трэба лiчыць за асобную.

 

Арфаграфiчныя памылкi

 

 

КонсультантПлюс: примечание.

В связи с невозможностью по техническим причинам отображения жирного шрифта текст, выделенный в оригинале жирным шрифтом, заключен в квадратные скобки "[...]".

 

У пiсьмовых работах вучняў могуць быць дапушчаны памылкi, якiя паўтараюцца, аднатыпныя, грубыя (нягрубыя) памылкi.

Памылкамi, якiя паўтараюцца, лiчацца памылкi, дапушчаныя ў адным i тым жа слове некалькi разоў (напрыклад, земля, да землi) або ў аднакаранёвых словах (напрыклад, мiлодыя, мiладычны).

Памылкi, якiя паўтараюцца, лiчацца за адну.

Да аднатыпных адносяцца памылкi на адно правiла, калi выбар правiльнага напiсання вызначаецца аднымi i тымi ўмовамi: зямля, вясна, сцяна ([е], [ё] - [я]); на ўсходзе, ва ўмовах (напiсанне [ў] нескладовага), па-першае, па-другое, па-трэцяе (правапiс прыслоўяў з прыстаўкай [па-], утвораных ад парадкавых лiчэбнiкаў) i г.д.

Не квалiфiкуюцца як аднатыпныя напiсаннi, якiя вызначаюцца рознымi ўмовамi аднаго i таго правiла: вясна, зямля, сцяна (правапiс [я] ў першым складзе перад нацiскам - адна памылка), завязь, пояс, месяц (правапiс слоў з каранёвым [я] - другая памылка), сезон, герой, кефiр (напiсанне [е] ў запазычаных словах - трэцяя памылка) i г.д.; на ўсходзе, ва ўмовах (напiсанне [ў] нескладовага пасля галосных у пачатку слова - адна памылка), траўка, шаўковы, воўк (другая памылка), жанчына-ўрач, паўночна-ўсходнi (трэцяя памылка), аўдыторыя, паўза, джоўль (чацвертая памылка) i г.д.

Першыя тры аднатыпныя памылкi лiчацца за адну, кожная наступная з аднатыпных - як самастойная.

Грубымi лiчацца арфаграфiчныя памылкi на вывучаныя правiлы (перадача акання, якання на пiсьме, правапiс [о, э, а, е, ё, я] ў складаных словах, правапiс прыстаўных галосных i зычных, нескладовага [ў] i [у] складовага, падоўжаных зычных, спалучэнняў зычных, апострафа i мяккага знака, напiсаннi суфiксаў i канчаткаў розных часцiн мовы, [не] з рознымi часцiнамi мовы, напiсаннi слоў розных часцiн мовы разам, асобна або праз злучок i iнш.).

Да нягрубых адносяцца арфаграфiчныя памылкi:

пры пераносе слоў: а-са-ка замест аса-ка, пра-ўда замест праў-да, се-наў-бо-рка замест се-на-ўбор-ка;

няправiльнае ўжыванне вялiкай i малой лiтар у складаных уласных назвах i назвах неславянскага паходжання: Беларускi Дзяржаўны унiверсiтэт; замест Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт; (возера) Рыца; (гара) Манблан;

у выбары лiтары [ы, i] пасля прыставак на зычны: безiдэйны (замест безыдэйны);

у словах-выключэннях з правiлаў: бонна, мецца; фатаграфiя, матавоз, вустрыца;

у напiсаннi прыслоўяў i блiзкiх да iх па значэннi спалучэнняў назоўнiкаў з прыназоўнiкамi: напамяць (замест на памяць), без перастанку (замест бесперастанку);

напiсаннi разам i асобна [не] з прыметнiкамi i дзеепрыметнiкамi ў ролi выказнiка: Праца няцяжкая. Праца не цяжкая. Заданне нявыкананае. Заданне не выкананае;

напiсаннi [не, нi] ў спалучэннях не хто iншы, як...; нiхто iншы не...

Нягрубыя памылкi лiчацца за паўпамылкi.

 

Пунктуацыйныя памылкi

 

 

КонсультантПлюс: примечание.

В связи с невозможностью отображения по техническим причинам текст, выделенный в оригинале жирным шрифтом, заключен в квадратные скобки "[...]", а текст с подчеркиванием - в угловые скобки "<...>".

 

Пунктуацыйныя - гэта памылкi, якiя дапускаюцца вучнямi ў дыктантах, пераказах, сачыненнях i iншых пiсьмовых работах. Яны звязаны з парушэннем пунктуацыйных правiлаў. Класiфiкацыя пунктуацыйных памылак даецца ў адпаведнасцi з раздзеламi сiнтаксiсу:

знак прыпынку ў канцы сказа;

працяжнiк памiж галоўнымi членамi;

працяжнiк у няпоўным сказе;

знакi прыпынку пры зваротках;

знакi прыпынку пры пабочных i ўстаўных канструкцыях;

знакi прыпынку пры аднародных членах;

знакi прыпынку пры аднародных членах з абагульняльнымi словамi;

знакi прыпынку пры адасобленых азначэннях;

знакi прыпынку пры адасобленых прыдатках;

знакi прыпынку пры адасобленых акалiчнасцях, выражаных дзеепрыслоўямi;

знакi прыпынку пры адасобленых акалiчнасцях, выражаных назоўнiкамi i прыслоўямi;

знакi прыпынку пры параўнальных зваротах;

знакi прыпынку для выдзялення простай мовы;

знакi прыпынку для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара;

знакi прыпынку для выдзялення частак, якiя ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;

знакi прыпынку ў складаназлучаным сказе;

знакi прыпынку для раздзялення аднародных частак, што ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;

 








Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 stydopedia.ru Все материалы защищены законодательством РФ.